4 траўня 2024, Субота, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябар Лукашэнкі папрасіў аб працы дворніка (Відэа)

15

Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі будзе хадайнічаць аб замене хатняга арышту на грамадска-карысныя працы.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на аднаго з адвакатаў палітыка Франка Коппі, піша РБК.

Калі прапанова будзе падтрыманая, экс-прэм'ер будзе працаваць пад наглядам сацыяльных службаў. Адвакаты накіруюць запыт на наступным тыдні. Дэталі выканання грамадска-карысных работ будуць вызначаныя ў тым выпадку, калі міланскі суд падтрымае хадайніцтва.

Журналісты і эксперты патлумачылі жаданне былога кіраўніка ўрада імкненнем не пакідаць палітыку і зараз з нецярпеннем чакаюць яго з'яўлення на экранах і мітынгах у вобразе «дворніка» або «азеляніцеля», паведамляе тэлеканал НТВ.

На мінулым тыдні стала вядома, што Сільвіё Берлусконі неўзабаве можа пазбавіцца звання сенатара. Такую рэкамендацыю даў спецыяльны камітэт сената. Экс-прэм'ер нават не паспрабаваў пераканаць сенатараў і не з'явіўся на паседжанне.

«У мяне няма магчымасцяў для абароны. Для мяне няма прычын з'яўляцца на пасяджэнні перад гэтымі людзьмі, якія ўжо абвясцілі праз прэсу сваю адназначную пастанову», - заявіў палітык. Верхняя палата парламента разгледзіць пытанне аб выключэнні Берлусконі са сваіх шэрагаў на працягу 20 дзён.

Берлусконі ў кастрычніку 2012 года быў прызнаны вінаватым у падатковых махінацыях на пасадзе кіраўніка кампаніі Mediaset і атрымаў чатыры гады турмы. Згодна з амністыяй гэты тэрмін будзе скарочаны на тры гады, але былому прэм'еру Італіі забаранілі на працягу пяці гадоў займаць дзяржаўныя пасады. Спробы абскардзіць прысуд пакуль вынікаў не прынеслі.

У віну былому прэм'ер-міністру Італіі журналісты і грамадскасць раней неаднаразова ставілі таксама і сяброўства з беларускім дыктатарам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках