Беларускія лучніцы заваявалі «срэбра» на чэмпіянаце свету
6- 7.10.2013, 9:28
- 5,110
Нашы суайчынніцы саступілі толькі карэянкам.
Выхад у фінал падобнага турніру ўжо быў немалым поспехам для беларусак. Але Ганна Марусава, Кацярына Цімафеева і Алена Талкач не сталі здавольвацца малым і заваявалі срэбраны медаль чэмпіянату свету, піша БелТА.
Жаночая зборная Беларусі, якая нечакана выйшла ў фінал каманднага турніру па стральбе з класічнага лука на чэмпіянаце свету ў турэцкай Анталлі, саступіла толькі зборнай Рэспублікі Карэя, якая заняла першае месца ў сусветным рэйтынгу.
Гэта паражэнне ў фінале для каманды Беларусі, якая займае 17 месца ў сусветным рэйтынгу, стала адзіным у ходзе цяперашняга турніру.