Анішчанка забараніў пастаўкі малака з Літвы
14- 7.10.2013, 10:31
- 7,003
Расея прыпыніла ўвоз малочнай прадукцыі з Літвы.
Пра гэта паведамляе Расспажыўнагляд.
Адзначаецца, што ведамства выявіла шматлікія парушэнні заканадаўства ў галіне абароны правоў спажыўцоў і санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту чалавека.
Раней кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка анансаваў абмежаванне допуску на расейскі рынак асобных груп малочных тавараў з Літвы, піша «Газета.Ru».
«Факты сведчаць пра паслабленне кантролю ў Літве за якасцю і бяспекай харчовых прадуктаў», - пазначана на сайце Расспажыўнагляду.