Плацяжы па картках «Беларусбанка» будуць недаступныя 8 кастрычніка
8- 7.10.2013, 17:51
- 13,723
У ноч на 8 кастрычніка будуць недаступныя некаторыя плацяжы па картках «Беларусбанка».
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы фінансавай установы.
«ААТ «АСБ Беларусбанк» паведамляе, што ў перыяд з 02:00 да 06:00 8 кастрычніка 2013г. у сувязі з правядзеннем банкам тэхналагічных работ будзе немагчыма ажыццявіць плацяжы ў сетцы інфакіёскаў, а таксама з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу, SMS-банкінгу, М-банкінгу», - гаворыцца ў паведамленні.
Банк прыносіць прабачэнні за нязручнасці ў працы.