Грузія хоча адмовіцца ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Сочах
45- 7.10.2013, 20:33
- 20,760
Урад Грузіі не выключае магчымасці няўдзелу сваіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях у Сочах.
Калі Грузія канчаткова пераканаецца ў тым, што адбываецца залішняя палітызацыя спартовых гульняў ды іх мэтанакіраванае выкарыстанне супраць краіны, то ўрад прыме адпаведную палітычную пастанову.
"Пастанова аб прыняцці ўдзелу ў Алімпіядзе на фоне акупацыі рэгіёнаў Грузіі была нялёгкай. На жаль, з боку Расеі добрая воля Грузіі пакуль усё яшчэ застаецца неацэненай, і прыкметныя супрацьлеглыя тэндэнцыі. Інакш ніяк нельга растлумачыць, да прыкладу, тое, што адным з носьбітаў паходні стане герой Расеі, які ўдзельнічаў у вайне 2008 года. Вядома, што гэта суверэннае права кожнай дзяржавы выбіраць сабе герояў, але таксама вядома, што краіна, якая жадае нармалізаваць стасункі з суседняй дзяржавай, так абуральна не паводзіцца.
З улікам усяго сказанага вышэй з сённяшняга дня мы з асаблівай увагай будзем сачыць за арганізацыйнымі мерапрыемствамі Алімпіяды. Калі Грузія канчаткова пераканаецца ў тым, што адбываецца залішняя палітызацыя спартыўных гульняў ды іх мэтанакіраванае выкарыстанне супраць Грузіі, то ўрад прыме адпаведную палітычную пастанову", - сказана ў заяве ўрада Грузіі.