4 траўня 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ала Пугачова і Максім Галкін назвалі дзяцей «каралеўскімі» імёнамі (Відэа)

153

Хлопчык і дзяўчынка з'явіліся на свет у сярэдзіне верасня.

Сёння ў іх гонар было арганізаванае сямейнае свята, паведамляе расейскі «Першы канал».

Элітная клініка, у якой з'явіліся на свет блізняты, знаходзіцца ў вёсцы Лапіна пад Масквой, недалёка ад Рублёўскай шашы, вядомай у народзе тым, што паблізу жывуць і прадстаўнікі палітычнай эліты, і шматлікія знакамітасці, дзеячы шоў-бізнэсу.

«Яна заўсёды хацела мець другое дзіця. Яна даўно планавала і больш за 11 гадоў займалася гэтым пытаннем», - сказаў галоўны лекар і стваральнік сеткі клінік «Маці і дзіця» Марк Курцэр.

Але пайсці на гэты адказны для сябе крок Прымадонна здолела толькі цяпер. Вядома, што Ала Пугачова і Максім Галкін, якія разам ужо 12 гадоў, сталі бацькамі «каралеўскай парачкі», як часта называюць разнаполых двайнят, з дапамогай сурагатнай маці. Пры гэтым, улічваючы магчымасці сучаснай медыцыны і спецыялізацыю клінікі, Ала Барысаўна і Максім цалкам маглі самі стаць біялагічнымі бацькамі двойні. Крыакансервацыя, гэта значыць замарозка яйцаклеткі, паводле расцэнак клінікі, абышлася б зорнай пары ў 20 тысяч рублёў. Поўнае вядзенне такіх родаў, з улікам абслугоўвання VIP і поўнай прыватнасці - 690 тысяч рублёў.

Фото: pastinfo.am

«Дзеці адчуваюць сябе вельмі добра. Яны ўжо з пятніцы знаходзяцца дома. Усё ў парадку», - распавёў галоўны лекар і стваральнік сеткі клінік «Маці і дзіця» Марк Курцэр.

Усю цяжарнасць сурагатная маці двайнятак Пугачовай і Галкіна назіралася ў гэтай клініцы. Роды праходзілі тут жа. У сярэдзіне верасня на свет з'явіліся хлопчык і дзяўчынка. Шчаслівыя бацькі назвалі іх Гары і Ліза. Прычым, брацік нарадзіўся на некалькі хвілін раней сваёй сястрычкі.

Гары большы: рост - пяцьдзесят сантыметраў, вага - два кілаграмы дзевяцьсот пяцьдзесят грамаў, Ліза крыху меншая - два кілаграмы чатырыста грамаў, рост сорак восем сантыметраў. Самапачуванне немаўлят медыкі ацэньваюць як выдатнае.

Паводле ўмоў кантракту, сурагатная маці адразу пасля нараджэння аддае дзяцей медыцынскаму персаналу і больш ужо іх не бачыць. Тыя першыя дзесяць дзён свайго жыцця, якія немаўляты Гары і Ліза правялі ў клініцы, пра іх клапацілася ўжо сама Ала Барысаўна. Пры гэтым, як распавядаюць лекары, Прымадонна пераапранала малых некалькі разоў на дзень і нават спявала ім калыханкі.

Супрацоўнікі клінікі распавядаюць, што ўвесь перыяд родаў і рэабілітацыі Ала Барысаўна і Максім не выходзілі з лякарні. І такога мацярынскага шчасця тут даўно не бачылі. Прычым, калі Галкін яшчэ некуды ад'язджаў на здымкі, то Прымадонна была ўвесь час тут - сама мяняла памперсы. Адной з першых пазнаёміцца з сястрой і братам сюды прыехала першая дачка Пугачовай - Крысціна Арбакайтэ.

«Ала Барысаўна. Столькі мацярынскага шчасця было ў гэтым чалавеку ў момант нараджэння, калі яна пачула першы крык немаўляці», - сказала загадчыца аперацыйнага блока клінікі «Маці і дзіця» Наста Хватава.

Калі сорак два гады таму ў Алы Пугачовай нарадзілася Крысціна Арбакайтэ Прымадонна вельмі яе любіла. Можна толькі здагадвацца, наколькі клапатлівым і трапяткім будзе яе стаўленне да немаўлят. Кажуць, што ў праекце толькі пабудаванага некалькі гадоў таму ў падмаскоўнай вёсцы Гразь загараднага дома Галкін і Пугачова адразу прадугледзелі дзіцячы пакой. Цяпер там, відавочна, ужо з'явіліся дзве калыскі.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках