9 траўня 2024, Чацвер, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лабковіча з чацвёртай спробы аштрафавалі на 30 базавых

Лабковіча з чацвёртай спробы аштрафавалі на 30 базавых

У судзе Савецкага раёна Менска 8 кастрычніка нарэшце адбыўся перагляд адміністратыўнай справы сябра Рады ПЦ «Вясна» Уладзіміра Лабковіча.

Нагадаем, Уладзімір Лабковіч абскардзіў у Менскі гарадскі суд пастанову пра штраф ад 6 жніўня 2013 года, вынесеную на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП («парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства») суддзёй Савецкага раёна Змітром Паўлючэнкам. Касацыйная інстанцыя пастанавіла адмяніць гэтую пастанову, накіраваўшы справу ў суд Савецкага раёна на перагляд да новага суддзі, піша ПЦ «Вясна».

І вось з чацвёртай спробы суддзя Эдуард Якубоўскі, дапытаўшы ў якасці сведкі супрацоўніка міліцыі Смаляка, прыняў, па сутнасці, рашэнне ранейшага суда, і пакараў праваабаронцу штрафам у памеры 30 базавых велічынь, або 3 мільёнаў 900 тысяч рублёў.

Каментуючы судовае рашэнне, Уладзімір Лабковіч адзначыў: «Паказанні супрацоўніка міліцыі Смаляка, мякка кажучы, былі далёкія ад праўды, а часам і проста ілжывымі. Напрыклад, ён сцвярджаў, што я разам з Рэвяка выкрыкваў нейкія лозунгі, агітаваў мінакоў за вызваленне Бяляцкага і нават працягваў гэта рабіць падчас затрымання.

Абсурд гэтай сітуацыі ў тым, што з гэтай справы быў створаны прэцэдэнт, калі раздачу паштовак суды расцэньваюць як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Зразумела, што падобнае рашэнне абсалютна незаконнае, таму, безумоўна, будзе абскарджана ў вышэйшай інстанцыі».

Праваабаронцаў Уладзіміра Лабковіча і Таццяну Рэвяка затрымалі 5 жніўня каля сталічнага ЦУМа, дзе яны раздавалі паштоўкі з нагоды другой гадавіны арышту старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках