9 траўня 2024, Чацвер, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зняць у Менску «аднушку» за $350 - вялікі поспех

50
Зняць у Менску «аднушку» за $350 - вялікі поспех

Змрочныя прагнозы рыэлтараў спраўджваюцца з пужалай дакладнасцю: расцэнкі на арэнду жылля ў Менску растуць вышэй усіх разумных межаў.

Партал www.interfax.by паведамляе падрабязнасці.

Па дадзеных групы кампаній «Твая сталіца», у кастрычніку нават у найменш прэстыжных раёнах Менска мінімальны цэннік на арэнду 1-пакаёвай кватэры не апускаецца ніжэй за $350 у месяц. Ад $400 хочуць атрымаць гаспадары пераважнай большасці кватэр у раёне вуліц Захарава, плошчы Перамогі, праспекта Машэрава, вуліцы Заслаўскай, а таксама ў цэнтры горада.

Максімальныя цэннікі на арэнду аднапакаёвых кватэр - $700 - вылучаюць уладальнікі жылля на вуліцы Захарава і каля плошчы Перамогі, у раёне Камароўскага рынку, на праспекце Машэрава і вуліцы Заслаўскай. Сумай у $600 абмяжоўваецца максімальная прапанова ў Вяснянцы. У больш-менш прымальных (па сённяшніх мерках, вядома) межах - ад $350 да $400 - каштуе з'ем «аднушкі» ў раёне вуліц Ангарскай і Герасіменкі (Завадскі раён), у мікрараёне Захад, а таксама ў Зялёным Лузе, Кунцаўшчыне, Курасоўшчыне, Лошыцы, Малінаўцы, Сухарава, Уруччы, Чыжоўцы, на Паўднёвым Захадзе, у раёне станцыі метро «Пушкінская».

Двухпакаёвыя кватэры ў кастрычніку прапаноўваюцца ў арэнду ў сярэднім па кошце $450-500. Толькі ў цэнтры, а таксама ў Вяснянцы і каля плошчы Перамогі цэннік пачынаецца ад $500. Верхняя мяжа прапановы ў дадзеным сегменце - $800 за «двушку».

Аналагічная тэндэнцыя з трохпакаёвымі кватэрамі, толькі ніжняя планка прапановы - $500 ($550 у згаданых вышэй прэстыжных раёнах). Розніца ў кошце паміж 3-пакаёвымі і 4-пакаёвымі кватамі альбо ў межах $50, альбо яе наогул няма.

Існуюць і коштавыя адхіленні ад агульнай карціны. Прычым як у бок паніжэння, так і ў бок павелічэння. Напрыклад, 1-пакаёвая кватэра з халадзільнікам, тэлевізарам, пральнай машынай у кастрычніку прапануецца ў арэнду за $300, але размешчаная яна ўжо за межамі МКАД - у Сеніцы. Гэта новы дом, так што ні пра якую абжытасць тут гаворкі ісці не можа.

Нагадаем: улетку менскія рыэлтары прагназавалі, што з надыходам восені залімітавыя расцэнкі на арэнду жылля ў горадзе павялічацца і, магчыма, пазней не знізяцца. Так пакуль і адбываецца.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках