9 траўня 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіўся клуб праваслаўных міліцыянтаў

57
У Беларусі з'явіўся клуб праваслаўных міліцыянтаў

У Менску ў прыходзе іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» створаны першы ў краіне Клуб праваслаўных міліцыянтаў.

2 лістапада ў Менску адбудзецца адкрыты сход Клуба праваслаўных міліцыянтаў, на якім будуць разгледжаныя перспектывы працы і прысвоеная афіцыйная назва супольнасці беларускіх праваслаўных міліцыянтаў, паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы.

За некалькі дзён да сходу «ў прыходзе іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» будзе здзейсненае чытанне акафіста перад іконай Найсвяцейшай Багародзіцы «Перш Раства і па Растве Дзева» - святыняй, якая асабліва шануецца сталічным Клубам праваслаўных міліцыянтаў.

Богаслужэнне зробіць кіраўнік сацыяльнага аддзела Менскай епархіі, духоўнік Саюза сястрынстваў Беларускага Экзархата протаіерэй Алег Шульгін. На сумесную малітву запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках