8 траўня 2024, Серада, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Святлоў: Мінкульт не вінаваты ў карупцыі ў Купалаўскім

12
Барыс Святлоў: Мінкульт не вінаваты ў карупцыі ў Купалаўскім

Скандальная справа аб крадзяжы сродкаў на рэканструкцыю тэатра не закране яго кіраўніцтва і супрацоўнікаў Міністэрства культуры.

Пра гэта міністр культуры Барыс Святлоў заявіў у інтэрв'ю БелаПАН.

Паводле яго слоў, ён чуў аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да нейкага супрацоўніка кампаніі «Белмашсэрвіс», якая займаецца вырабам і пастаўкай офіснай мэблі і ўдзельнічала ў рэканструкцыі тэатра, аднак падрабязнасцяў не ведае.

На мінулым тыдні стала вядома, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асоба буйным памеры) у дачыненні да службовай асобы прадпрыемства «Белмашсэрвіс». Яго прычынай сталі матэрыялы праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) і галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (ГУБЭП) МУС.

Паведамлялася, у прыватнасці, што ў траўні гэтага года падазраваны ашуканскім шляхам завалодаў 400 млн. рублёў са сродкаў, выдзеленых ААТ «Аб'яднаная дырэкцыя аб'ектаў, якія будуюцца» (знаходзіцца ў падпарадкаванні Мінкультуры) на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы ў Купалаўскім тэатры. Так, па дадзеных КДК, у тэатр была закупленая мэбля агульным коштам у 3,6 млрд. рублёў па завышаным кошце: напрыклад, крэсла ў кабінет дырэктара за 41 млн. рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках