8 траўня 2024, Серада, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Лукашэнка не ўмее кіраваць эканомікай

60
Станіслаў Багданкевіч: Лукашэнка не ўмее кіраваць эканомікай

Насельніцтва павінна мець магчымасць выбіраць прафесійных кіраўнікоў, палітыка якіх не прывядзе да інфляцыі і абвальнай дэвальвацыі.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў экс-старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, каментуючы заяву Лукашэнкі аб тым, што беларусы самі вінаватыя ў дэвальвацыі.

«Насельніцтва павінна выбіраць прафесійных і адказных кіраўнікоў, якія будуць весці правільную эканамічную палітыку, якая не прывядзе ні да вялікай інфляцыі, ні да абвальнай дэвальвацыі, а павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі і ўзровень жыцця насельніцтва. Таму народ, вядома, вінаваты ў тым, што некалі выбраў Лукашэнку, які не ўмее кіраваць эканомікай, не арыентуецца ў законах валютнага і спажывецкага рынку», - лічыць эканаміст.

Эксперт адзначыў, што ў дзяржаўных СМІ гучыць шмат заяў аб тым, што сотні тысяч беларусаў выязджаюць у Беласток і іншыя гарады за куплямі.

«Дык вы стварыце такія тавары, якія па якасці будуць вышэй, а па кошце ніжэй, чым там. Гэтым павінна займацца ўлада, якую быццам бы абірае народ. Улады павінны так кіраваць эканомікай, каб чалавек мог танна купіць якасны тавар у сябе на радзіме, а не ездзіць у Беласток», - падсумаваў Станіслаў Багданкевіч.

Нагадаем, сёння падчас наведвання завода БелАЗ у Жодзіна Лукашэнка папракнуў беларусаў за скупку валюты і выезд на шопінг за мяжу.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках