9 траўня 2024, Чацвер, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Мезін: збіраю рэчы, каб адправіцца ў Омск

2
Андрэй Мезін: збіраю рэчы, каб адправіцца ў Омск

Беларускі галкіпер пацвердзіў планы падпісаць кантракт з омскім «Авангардам».

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Прессболу».

- Так, цяпер у «Авангарда» не найлепшыя часы. Але тым больш адказная і цікавая задача. Але ж прыемна імкнуцца да чагосьці сур'ёзнага.

- Калі омцы пачалі канкрэтную размову?

- Якурат падчас іх нядаўняга візіту ў Менск на гульню з «Дынама».

- Упэўнены, яе глядзеў. А з боку заўсёды прасцей ацаніць сутнасць праблем «ястрабаў» наогул і Ласіла ў прыватнасці…

- Глядзеў, вядома, хоць у дзень матчу як раз адлучаўся з Менска. І ўсё роўна паглядзеў трансляцыю, хоць далёкасяжных высноў не рабіў. Для гэтага трэба было б прааналізаваць усе матчы клуба ў сезоне, а не адну-дзве гульні. І ўжо тым больш з майго боку было б не зусім карэктна абмяркоўваць гульню фінскага калегі.

- Кантракт да канца гэтага сезона?

- Дык я яго пакуль не падпісаў. Цяпер вось збіраю рэчы, каб вечарам адправіцца ў Омск. На месцы і абмяркуем з кіраўніцтвам усе дэталі.

Пра тое, што «Авангард» цікавіцца Андрэем Мезіным сёння на сустрэчы з заўзятарамі омскага клуба заявіў генеральны мэнэджэр клуба Юрась Карманаў.

З ягоных слоў дасведчаны брамнік разглядаецца ў якасці дублёра для яшчэ аднаго патэнцыйнага пачаткоўца клуба - канадскага галкіпера Мэцью Гарона, які павінен далучыцца да «Авангарда», як толькі развяжа пытанне з візай. Што да Андрэя Мезіна, то ў яго ёсць расейскі пашпарт і на яго легіянерскія квоты не распаўсюджваюцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках