8 траўня 2024, Серада, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брата віцэ-прэм'ера Расеі Дварковіча аштрафавалі за віншаванне Пуціну

7

Суд прызнаў Міхаіла Дварковіча вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі.

Ён аштрафаваны на адну тысячу расейскіх рублёў, перадае тэлеканал «Дождж».

На тую ж суму аштрафаваныя бізнэсоўцы Сяргей Галаванаў і Іпаліт Панін, а таксама грамадзянін Беларусі мастак Сяргей Калейкін. Напярэдадні яны былі затрыманыя пры спробе запусціць паветраны шар з віншаваннем для прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

Суддзя Хамоўніцкага суда прызнала іх вінаватымі ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка паліцыі. Як напісана ў пратаколе, непадпарадкаванне выявілася ў тым, што затрыманыя не адразу падалі паліцыянтам дакументы. Ніхто з затрыманых не прызнаў сябе вінаватым.

«Я вельмі ветліва кантактаваў з супрацоўнікамі, спрабаваў высветліць прычыну, чаму нас просяць паказаць дакументы, разгарнуць банер, праехаць у аддзяленне. Адзін раз мне сказалі, што ўважаюць нас за несанкцыянаваных пікетнікаў. Але мы былі на дзіцячай пляцоўцы з балонікамі і не высоўвалі ніякіх патрабаванняў», - заявіў Міхаіл Дварковіч на пасяджэнні. З ягоных слоў, паліцыя папрасіла паказаць банер, западозрыўшы, што на ім напісаны антыўрадавыя лозунгі.

«Я брат намесніка старшыні ўрада, было б дзіўна, калі б я трымаў банер з абразамі ў адрас ўрада», - адзначыў ён.

У сваім твітэры Дварковіч напісаў, што ўсю ноч ён і ягоныя сябры правялі ў ізалятары.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках