Apple 22 кастрычніка можа прадставіць новы iPad
8- 9.10.2013, 10:39
- 8,182
Амерыканская кампанія Apple 22 кастрычніка правядзе прэс-канферэнцыю, на якой плануе прадставіць шэраг навінак.
Пра гэта паведаміў у аўторак інтэрнэт-партал «AllThingsD», які спецыялізуецца на навінах са свету высокіх тэхналогій, перадае ІТАР-ТАСС.
Па дадзеных інтэрнэт-рэсурсу, каліфарнійская кампанія рыхтуецца абнавіць сваю лінейку планшэтных кампутараў. У прыватнасці, будзе прадстаўлены iPad пятага пакалення, які, як паведамляецца, будзе танчэй і лягчэй папярэдніка, а таксама атрымае новы працэсар А7 з 64-бітнай архітэктурай і палепшаную камеру. Кампактны iPad Mini другога пакалення таксама выйдзе з найноўшым працэсарам ад «Эпл» і Retina-дысплеем.
Як адзначае «AllThingsD», пакуль невядома, ці будзе ў новых планшэтах прымяняцца тэхналогія сканавання адбіткаў пальцаў, якая нядаўна была прадстаўленая ў новым смартфоне iPhone 5S.
Акрамя планшэтаў, на прэс-канферэнцыі, верагодна, будзе таксама нададзеная ўвага апошняй версіі магутнага настольнага кампутара Mac Pro і абноўленай аперацыйнай сістэме OS X Maverick.
«AllThingsD» піша, што пакуль дакладна невядома, дзе пройдзе чарговае публічнае мерапрыемства «Эпл», аднак дадае, што хутчэй за ўсё ў Каліфорніі: альбо ў штаб-кватэры кампаніі ў Куперціна, альбо ў Сан-Францыска.