5 траўня 2024, Нядзеля, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-удзельніца шоу «Хачу ў ВІА Гру» звольнілася з МНС

61

У мінулую пятніцу ўкраінскі тэлепраект «Хачу ў ВІА Гру» застаўся без беларусак.

Многія ўжо цяпер кажуць, што глядзець яго далей не цікава - ужо вельмі прадказальны фінал. Ды і беларускі, пры ўсёй іх неадназначнасці, былі аднымі з самых яркіх яго ўдзельніц. «Комсомольская правда в Беларуси» вырашыла даведацца ў Лены Пішчыкавай і Каці Волкавай, як змянілася іх жыццё пасля вяртання ў Менск.

Лена Пішчыкава: «Я звольнілася з МНС»

- Як змянілася тваё жыццё пасля ўдзелу ў тэлепраекце?

- Карэнным чынам! Усё, пра што я марыла - звалілася на мяне ў адно імгненне. На мае профілі ў сацыяльныя сеткі прыходзіць каля 50 паведамленняў у гадзіну. Я фізічна не паспяваю адказваць на іх. Людзі пішуць, што незадаволеныя тым, што я пакінула праект «Хачу ў ВІА Гру» і кажуць, што больш не будуць глядзець шоў.

Лена Пищикова после возвращения в Минск решила снять погоны прапорщика. Фото: из личного архива

- А нас у рэдакцыі пытаюцца, як да твайго выступлення паставілася кіраўніцтва МНС, дзе ты працуеш. А некаторыя злыя каментатары раяць тушыць пажары, а не выступаць на тэлебачанні.

- Я працавала вакалісткай аркестра МНС, і ў мае службовыя абавязкі ўваходзіла толькі выступленне на канцэртах. Пасля эфіраў шоў «Хачу ў ВІА Гру» я прыехала ў Менск і звольнілася па ўзаемнай згодзе бакоў. Справа ў тым, што я планую цяпер шмат ездзіць, у тым ліку за мяжу, а для гэтага мне б даводзілася ўвесь час падаваць рапарт кіраўніцтву. Да таго ж я разумею, што мая прафесія прадугледжвае фотасесіі ў мужчынскіх часопісах, кліпы - і гэта відавочна не ў сукенцы да пят пасярод каласяшчагася поля. Я прачытала ў інтэрнэце за гэтыя дні досыць папрокаў з нагоды таго, што вяду сябе непрыстойна супрацоўніцы дзяржслужбы. Таму вырашыла нікога не правакаваць у далейшым і звольніцца. Кіраўніцтва паставілася да гэтага з разуменнем, са мной на памяць сфатаграфавалася ўсё МНС, і мы рассталіся сябрамі.

Дарэчы, у пацверджанне гэтых слоў магу сказаць, што «Беларусь-2» рыхтуе сумесны праект МНС і «Суперлато», у які мяне запрасілі тэлевядучай. Ён выйдзе ў лістападзе. А ўжо з кастрычніка я буду пастаянна ўдзельнічаць у перадачы «Суперлато».

Акрамя таго, мяне запрасілі здымацца адразу ў некалькіх фільмах.

- А прапановы рукі і сэрца не паступаюць?

- Мне, мабыць, пра гэта проста баяцца пісаць. Затое знайшлі ў сацсетках майго тату, і вось у яго просяць аддаць мяне ў жонкі. Самому юнаму майму прыхільніку 10 гадоў!

Каця Волкава: «Не паспяваю дадаваць прыхільнікаў у сацсетках»

- Адкрыйце старонку праекта «Хачу ў ВІА ГРУ!» у сацсетках, і вы ўбачыце, што ў мяне самая вялікая колькасць прыхільнікаў. Усяго пасля трох эфіраў на тэлебачанні! Колькасць лістоў, якія мне дасылаюць не паддаецца падліку, прычым толькі тры са ста адмоўныя. Мы на днях ездзілі з танцавальным квартэтам «E.b.a.s.h.» у Брэст - нас ледзь не разарвалі на сувеніры, так хацелі сфатаграфавацца. А яшчэ на гэтым тыдні адзін расейскі магазін прапанаваў выслаць у падарунак вопратку.

- Якія ў цябе планы?

- Пакуль працягваю працаваць у начным клубе. І часта бачу, як наведвальнікі спрачаюцца - я гэта ці не. Нядаўна хлопец падышоў да мяне, спытаў, і калі даведаўся, што гэта я - стаў скакаць ад радасці, а потым... даў грошай (смяецца - заўв. аўт.). А ўвогуле, я зараз запісваю альбом, здымаю кліп, буду рухацца далей, прычым не толькі ў Беларусі. Хачу працаваць як сольны вакаліст, у мяне для гэтага ёсць усе дадзеныя. І тады ўжо дзяўчынкі з «E.b.a.s.h.» будуць выступаць як трыо.

Катя Волкова на себе испытала: чтобы тебя заметили дома, надо "засветиться" на одном из российских каналов. Фото: из личного архива

- Назву змяняць не збіраецеся?

- Не, для клубаў - самае тое!

- Ці не зайздросцяць партнёркі тваёй папулярнасці? Бо яны маглі атрымаць той жа вар'яцкі піяр, калі б не маўчалі пасля свайго ўдзелу ў «Міс Менск»...

- Не, чаго ім зайздросціць - у нас ва ўсіх з'явілася значна больш працы. Так што яны вельмі рады. Ну а што тычыцца «Міс Менск»... У нас, каб заўважылі, трэба засвяціцца не на сваіх, а на расейскіх каналах. Я шмат разоў гэта чула, а цяпер адчула на сабе.

- А ганарары ў «Е.b.a.s.h.» выраслі?

- Як мінімум у два разы!

- Як цябе змяніла «ВІА Гра»?

- Ніяк, я тая ж, што і да шоў. Я даўно сабе прыдумала гэты вобраз - выканаўцы, якая можа зладзіць трэш на сцэне, а можа спець кранальную песню так, каб паліліся слёзы. Паглядзіце на Рыяну - яна можа і ў стрынгах на сцэну выйсці, і лірыку на парыў душы выканаць. Абсалютна мой вобраз!

- Сюрпрызы прыхільнікі робяць?

- Пакуль толькі ў інтэрнэце - ніхто ж не ведае, дзе я жыву. Так што сцены ў пад'ездзе пакуль не распісаныя. Мне пашанцавала - дакучлівых прыхільнікаў у мяне няма, калі не лічыць 3-4 чалавек, якія стабільна пішуць гадасці пад маімі фатаграфіямі ў інтэрнэце. Затое ёсць цэлая армія адэкватных людзей, у розных краінах, розных прафесій. Яны рассылаюць мае песні па радыёстанцыях, дапамагаюць ва ўсім, з чым бы я ні звярнулася! Іх настолькі шмат, што я не магу нават усіх дадаць у сябры ў сацыяльных сетках! На днях гурт «Серабро» ў сваім твітэры выставіў відэа нашага выступлення і напісаў «Малайцы, дзяўчынкі!» - такая падтрымка вельмі радуе.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках