5 траўня 2024, Нядзеля, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўкраінскім сяле правялі рэпетыцыю «выбараў Януковіча»

2
Ва ўкраінскім сяле правялі рэпетыцыю «выбараў Януковіча»

У сяле Волкава Адэскай вобласці адбылося мерапрыемства, якое мясцовыя жыхары палічылі рэпетыцыяй маючых адбыцца выбараў прэзідэнта Украіны.

Пра гэта піша «Вестник Коминтерново».

Па дадзеных выдання, 6 кастрычніка ў спартыўнай зале сельскай школы быў арганізаваны «выбарчы ўчастак» - там сядзелі жанчыны са спісамі выбаршчыкаў і стаялі скрыні для галасавання. Сяляне, якія падыходзілі да жанчын, прад'яўлялі пашпарты і атрымлівалі паперу, падобную на бюлетэнь. У ім, аднак, значылася толькі прозвішча дзеючага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і былі пералічаныя яго «сацыяльныя ініцыятывы». У людзей прасілі праставіць галкі насупраць тых ініцыятываў, якія яны падтрымлівалі, і апусціць «бюлетэнь» у скрыню. На выхадзе са школы для гасцей быў накрыты стол і арганізаваны канцэрт, адзначае Lenta.ru.

Мерапрыемства называлася «Народная ўлада». Яго праводзіла грамадская арганізацыя «Вибір Комінтернівщини», зарэгістраваная на тэрыторыі раёна ў жніўні бягучага года. У артыкуле паказана, што наведаць мерапрыемства сялян агітавалі настаўнікі мясцовай школы.

Дырэктар навучальнай установы ў каментары «Новому региону» пацвердзіў, што нейкая «рэпетыцыя» ў будынку школы сапраўды праводзілася . У той жа час, выконваючая абавязкі кіраўніка Камінтэрнаўскага пасялковага савета Іна Ішчанка абвергла гэтую інфармацыю.

Выбары прэзідэнта Украіны намечаныя на 2015 год. Акрамя дзеючага кіраўніка дзяржавы пра намер удзельнічаць у іх заяўлялі экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка, лідар украінскай партыі «УДАР» Віталь Клічко, галоўны нацыяналіст Украіны Алег Цягнібок, а таксама лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко.

Фота: kominternovo.com

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках