4 траўня 2024, Субота, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі красовер з «прыгожымі» нумарамі

9
Мытнікі канфіскавалі красовер з «прыгожымі» нумарамі

На беларускай мяжы ў брэстчаніна канфіскавалі аўтамабіль «MAZDA CX-7».

У верасні супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з кантрабандай Брэсцкай мытні была затрыманая легкавая аўтамашына маркі «MAZDA CX-7», 2009 года выпуску, нібыта зарэгістраваная ў 2011 года ГУУС па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці. Кіраваў аўтамабілем 33-гадовы жыхар Брэста, паведамілі сайту charter97.org ў прэс-службе Брэсцкай мытні.

У працэсе праверкі было ўстаноўлена, што аўтамабіль на расейскіх рэгістрацыйных нумарах уязджаў з-за мяжы ў студзені 2013 года, аднак дадзеных аб выездзе за межы Мытнага саюза не атрымана. Звестак аб мытным афармленні ў Паўночна-Заходнім мытным ўпраўленні ФМС Расейскай Федэрацыі дадзенага транспартнага сродку не мелася. Паводле інфармацыі ДІБДР па Санкт-Пецярбургу, «прыгожы» дзяржаўны рэгістрацыйны знак затрыманай ў Брэсце аўтамашыны выдадзены іншаму транспартнаму сродку. Праведзенай экспертызай таксама ўстаноўлена, што пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку з'яўляецца падробленым.

Па факце ўвозу ў Рэспубліку Беларусь легкавога аўтамабіля з прад'яўленнем падробленага пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку Брэсцкай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс. Транспартны сродак маркі «MAZDACX-7», па папярэдняй ацэнцы коштам 200 млн. беларускіх рублёў у брэстчаніна канфіскаваны да рашэння суда.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках