5 траўня 2024, Нядзеля, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат літоўскага Сейма скраў семачкі і лямпачку

17
Дэпутат літоўскага Сейма скраў семачкі і лямпачку

Альгірдас Патацкас заявіў, што скраў семачкі з «Hyper Maxima», таму што адчувае настальгію адносна савецкіх часоў.

На днях у Каўнасе дэпутата Сейма Літвы Альгірдаса Патацкаса затрымалі супрацоўнікі службы аховы гандлёвага цэнтра «Hyper Maxima». Ён скраў пакецік семечак «Бабушки» і лямпачку, піша «Взгляд».

Сам Патацкас цалкам прызнаў сваю віну, пры гэтым ён патлумачыў матыў свайго ўчынку.

«Скраў, таму што мне падабаецца красці. Калі ў нейкі дзень я што-небудзь не спёр, дзень прайшоў дарма. У Сейме я краў бутэлечкі з газаванай вадой», - паведаміў парламентар мясцоваму выданню .

Хоць, варта адзначыць, што прызнаў сваю віну дэпутат у вельмі іранічнай форме. Так, па словах Патацкаса, семачкі ён скраў, таму што адчувае настальгію адносна савецкіх часоў, калі не мог абысціся без семак.

«Я ем іх столькі, што ўжо не хапае заробку члена Сейма, таму давялося скрасці», - іранізуе літовец .

Лямпачку ж ён скраў, паколькі «любіць бліскучыя рэчы».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках