5 траўня 2024, Нядзеля, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі гросмайстар уключаны ў Залу славы ФІДЭ

5
Беларускі гросмайстар уключаны ў Залу славы ФІДЭ

Вядомы беларускі шахматыст, міжнародны гросмайстар Віктар Купрэйчык уключаны ў Залу славы міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ).

Такое рашэнне было прынята на 84-м кангрэсе ФІДЭ, які праходзіў у Таліне, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Пік актыўнай гульнявой кар'еры Віктара Купрэйчыка прыпаў на 70-80-я гады ХХ стагоддзя, калі ён двойчы станавіўся чэмпіёнам БССР, у складзе студэнцкай зборнай Савецкага Саюза тройчы быў чэмпіёнам свету сярод студэнтаў, яшчэ два разы ён выйграваў турнір маладых майстроў СССР.

Прымаючы ўдзел у васьмі чэмпіянатах Савецкага Саюза, беларускі майстар гуляў на роўных з вядучымі шахматыстамі і неаднаразова ўваходзіў у першую дзесятку.

Віктар Купрэйчык паспяхова выступаў на шматлікіх міжнародных турнірах, займаючы прызавыя месцы, і ў 1977 годзе атрымаў званне міжнароднага майстра, а яшчэ праз 3 гады стаў гросмайстрам ФІДЭ. Віктар Купрэйчык, якому ў ліпені споўнілася 64 гады, па гэты дзень уваходзіць у лік лідараў беларускіх шахмат.

Яго маладая калега Анастасія Зязюлькіна напярэдадні паспяхова завяршыла выступленне на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў чарнагорскай Будве. Ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў беларуская шахматыстка заваявала залаты медаль у «класіцы», набраўшы ў дзевяці турах (па швейцарскай сістэме) 7 ачкоў і апярэдзіўшы 49 суперніц.

У гэтым жа турніры яшчэ адна беларуская шахматыстка Марыя Невясёлая, заняла 15-е месца. Акрамя таго, у актыве юных беларусаў яшчэ 5 узнагарод кантынентальнага першынства ў катэгорыі «рапід»: золата сярод шахматыстаў ва ўзросце да 12 гадоў заваявала Вольга Бадзялько, срэбраныя медалі ў актыве Анастасіі Зязюлькінай (U-18), Кацярыны Бейненсон (U-16) і Ганны Сташыс (U-14), а бронзу атрымала Аліна Сукаліна (U-8).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках