4 траўня 2024, Субота, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія навукоўцы атрымалі «Нобель» па хіміі

4
Амерыканскія навукоўцы атрымалі «Нобель» па хіміі

У Стакгольме абвясцілі імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі.

У гэтым годзе самую прэстыжную навуковую ўзнагароду атрымалі Марцін Карплус (Martin Karplus), Майкл Левіт (Michael Levitt) і Ар'е Уоршэл (Arieh Warshel) за «стварэнне шматузроўневых мадэляў складаных хімічных сістэм». Трансляцыя прэс-канферэнцыі праводзілася на сайце Нобелеўскага камітэта.

Марцін Карплус нарадзіўся ў Вене ў 1930 годзе, а сваю навуковую ступень атрымаў ужо ў ЗША, у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце. Ён займаўся хімічнай дынамікай, квантавай хіміяй, і ЯМР-спектраскапіяй складаных малекул, у тым ліку бялкоў, піша Lenta.ru.

Кампанія Thompson Reuters, якая займаецца складаннем навуковаметрычных рэйтынгаў, раней прадказвала, што лаўрэатамі прэміі ў гэтым годзе могуць стаць вынаходнікі так званай модульнай «клік-хіміі» Бары Шарплес, М.Р. Фін і Валерый Фокін. У ліку іншых кандыдатаў называлі даследчыкаў магчымасцяў ДНК-нанатэхналогій Чада Міркіна, Надрыана Зеемана і Пола Алдывісатаса. Трэцім кандыдатам быў Брус Эймс, стваральнік аднайменнага генетычнага тэсту.

У мінулым годзе лаўрэатамі прэміі па хіміі сталі Роберт Лефкавіц і Браян Кабілка. Нобелеўскі камітэт адзначыў іх даследаванні рэцэптараў, спалучаных з ГТФазамі, так званых рэцэптараў GPCR. У гэтае сямейства трансмембранных бялкоў уваходзяць многія рэцэптары густу, паху, рэцэптары гармонаў, у тым ліку і адрэналіну.

На фота: Марцін Карплус, Майкл Левіт і Ар'е Уоршэл (злева направа)

Фота: harvard.edu, stanford.edu, Catgunhome / Wikipedia

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках