5 траўня 2024, Нядзеля, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як фальсіфікуюць выбары ў Азербайджане (Відэа)

22

Назіральнікі паведамляюць пра масавыя парушэнні ў ходзе галасавання на выбарах прэзідэнта Азербайджана.

Сёння ў Азербайджане праходзяць прэзідэнцкія выбары. У сацыяльных сетках распаўсюджана відэа з 19-га выбарчага ўчастка Шэмкірскай выбарчай акругі №98, паведамляе азербайджанская служба радыё «Свабода».

На відэа кожны з некалькіх чалавек кідае ў скрыні па некалькі бюлетэняў.

Нагадаем, на цяперашніх выбарах кіраўнік краіны Ільхам Аліеў балатуецца на чарговы, трэці па ліку тэрмін (такую магчымасць яму даюць папраўкі ў канстытуцыю, унесеныя раней). Акрамя яго ў выбарах удзельнічаюць дзевяць кандыдатаў, у тым ліку прадстаўнік апазіцыйнага альянсу НСДС (Нацыянальны савет дэмакратычных сіл) Джаміль Гасанлы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках