5 траўня 2024, Нядзеля, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таксісцкія «разборы» са стралянінай у Берасці (Відэа)

54

Кіроўцы таксі спрабуюць «дзяліць» тэрыторыю Берасця на свае зоны, дзе іншыя не могуць ставіць свае аўто.

Аднак да ўчорашняга вечара канфлікты насілі характар слоўных сварак. 8 кастрычніка на стаянцы каля супэрмаркета аўтамабіль таксі быў абстраляны з пнэўматычнай зброі, паведамляе партал «Виртуальный Брест».

Як тлумачыць сайт са спасылкай на відавочцаў, стрэлы, мяркуючы з ўсяго, былі зробленыя з боку самахода канкурэнта. На месца былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі. Аўтамабіль, з якога, магчыма, вялася страляніна, выяўлены, аднак пакуль сцвярджаць, што гэта менавіта ён, нельга, усе акалічнасці здарэння будуць высвятляць следчыя. У аўтамабіля таксі Toyota Prius пашкоджаная задняя шыбіна, кіроўца не пацярпеў, пасажыраў у салоне не было.

Берасце - горад параўнальна невялікі для таксістаў, але нават тут ёсць свае «пункты», якія кормяць тых, хто на іх працуе. Вядома, усё гэта спрэс неафіцыйна, ніякімі законамі не прапісана і дакумэнтамі не замацавана. Адна з кампаній таксі ў Берасці набыла навюткія Toyota Prius (дарэчы, гібрыдныя аўто), наняла кіроўцаў і сутыкнулася з цяжкасцямі бізнэсу ў галіне паразумення з канкурэнтамі. Калі ўдзень яшчэ сяк-так, дык надвечар, пад сховай цемры, могуць адбывацца самыя непрыемныя рэчы. Кампанія намагае, што «рыбныя» месцы ні за кім не зарэзэрваваныя, у парадку жывой чаргі ў ёй можа ўдзельнічаць кожны ўладальнік таксі. «Індывідуалы» адзначаюць, што гэта іхнае месца, яны тут працуюць гадамі, часта выключна ў патрэбны, самы выгадны час, і могуць накідваць на правах гаспадароў уласны каштарыс. І галоўнае - патрабуюць адпраўляць кліентаў, якія выбіраюць у чарзе навейшыя аўтамабілі, да першага самахода (дзе можа знайсціся і «ламака» за вельмі высокі кошт).

На гэтай глебе ўжо было некалькі сур'ёзных момантаў. У некалькіх справах перамагла ў судах кампанія таксовак, давялося прыватнікам аднаўляць тое, што яны пашкодзілі на гарачую галаву. Але гэта тычыцца толькі выпадкаў, даведзеных аўдыё -або відэазапісам з рэгістратараў альбо мабільнікаў. Зазвычай усё робіцца неўпрыкмет, падкідваюцца пад колы вострыя прадметы, рэжуцца шыны, драпаюцца аўтамабілі. Калі выклікаюць міліцыю, а гэта адбываецца даволі часта, усе вомегам раз'язджаюцца і займаюць правільныя месцы.

Таксісцкія «разборы» са стралянінай у Берасці. Фота: «Виртуальный Брест»
Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках