4 траўня 2024, Субота, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскаму бізнесмену прадалі гліну пад выглядам iPhone 5

6
Кітайскаму бізнесмену прадалі гліну пад выглядам iPhone 5

Сума здзелкі, паводле ацэнак паліцыі, склала прыкладна $150 тысяч даляраў.

Ажыццявілі яе тры грамадзяніна Паўднёвай Карэі, якія ўжо затрыманыя паліцыяй. Яны напоўнілі глінай 300 скрынак ад iPhone 5. Яе аб'ём у скрынках быў падабраны так, каб імітаваць вагу арыгінальнай прылады Apple.

У некаторыя скрынкі зламыснікі вырашылі пакласці сапраўдныя iPhone 5. Не выключана, што прадаўцы спадзяваліся на адсутнасць жадання адкрываць кожную з іх у пакупніка, піша livedoor.com.

Якое пакаранне чакае няўдачлівых махляроў, пакуль невядома.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі iPhone 5 падмяняюць іншымі прадметамі для наступнага продажу. Так, у жніўні 2013 года аўстралійка замест смартфонаў Apple атрымала пару яблыкаў, у тым жа месяцы ў Маскве былі затрыманыя ўдзельнікі злачыннай групоўкі, сярод якой быў і жыхар Беларусі. Яны пад выглядам iPhone прадавалі скрынкі з харчовай соллю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках