5 траўня 2024, Нядзеля, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніца брэсцкага ЖЭСа зарабіла 36 мільёнаў на «прывідах»

13

Жанчына атрымлівала зарплату за неіснуючых дворнікаў, якіх сама ж і афармляла на працу.

Па дакументах, «мёртвыя душы» працавалі ў Брэсце, а па факце - знаходзіліся ў Расеі. Па словах пракурораў, парушэнні ў сферы ЖКГ сталі сістэмнымі. У апошні час павялічылася колькасць хабараў, крадзяжоў, а таксама парушэнняў правілаў правядзення тэндэраў. Па выніках праверкі ўзбуджаныя 3 крымінальныя справы, 69 чалавек панясуць адказнасць. Пры гэтым ёсць пытанні і да працы кантралюючых органаў, паведамляе тэлеканал ОНТ.

«У кожным раёне, у кожным выканкаме дзейнічаюць спецыяльныя антыкарупцыйныя камісіі, задача якіх - садзейнічаць раскрыццю злачынстваў і дапамагаць праваахоўным органам. На жаль, гэтая праца таксама не знаходзіцца на належным узроўні», - сказаў Аляксандр Канюк, генеральны пракурор Беларусі.

На думку спецыялістаў пракуратуры, асноўная прычына парушэнняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы - адсутнасць дысцыпліны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках