4 траўня 2024, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі кіроўца паплаціўся за чыстку зубоў за стырном (Відэа)

9

Кіроўца грузавіка трапіўся з доказамі недапушчальных паводзін падчас працы: знаходзячыся за стырном, ён чысціў зубы.

Яго правіна была зафіксаваная камерамі вонкавага назірання, пасля чаго адпаведнае відэа з'явілася на сайце брытанскай паліцыі. Як аказалася, падобныя злачынствы вельмі распаўсюджаныя ў краіне, паведамляе The Telegraph.

Мужчына, імя якога не называецца, ехаў па трасе М27 у брытанскім графстве Гэмпшыр. У адной руцэ ён трымаў зубную шчотку, а ў другой - бутэльку з вадой. Зрэшты, гэты шафёр - далёка не адзіны, хто вырашыў заняцца нейкай старонняй справай, не адрываючыся ад стырна. За пяць дзён патрулявання гэтай шашы паліцэйскія зафіксавалі, як не дзіўна, 227 падобных парушэнняў, паведамляюць «Вести».

Так, на агучаных паліцыяй кадрах была таксама сфатаграфаваная жанчына, якая фарбавалася, знаходзячыся за стырном. Не абышлося і без кіроўцы, які вырашыў пагаварыць па мабільным тэлефоне падчас руху. Кожны парушальнік быў аштрафаваны на 100 фунтаў стэрлінгаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках