5 траўня 2024, Нядзеля, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус выйграў у покер 75 мільёнаў

52
Беларус выйграў у покер 75 мільёнаў

Жыхар Ганцавічаў асвоіў покер на прафесійным узроўні, бо нідзе больш не працаваў.

У мінулым годзе ён выйграў 75,8 млн рублёў і цалкам законна атрымаў іх на рукі. Схема простая: грошы паступаюць спачатку віртуальна - на інтэрнэт кашалёк, а затым іх цалкам рэальна атрымаць наяўнымі праз банк. Ці то наўмысна, ці то не ведаючы, малады чалавек даход не зарэгістраваў, піша берасцейская газета «Заря».

«Мы атрымалі звесткі з банка, які займаецца аперацыямі з электроннымі грашыма, - кажа начальнік Упраўлення МПЗ па Берасцейскай вобласці Ігар Рудакоў. - У дадзеных было пазначана, што грошы прыйшлі з Вялікабрытаніі, фірма Poker Stars. Няцяжка было здагадацца, што гэта за выйгрыш».

Паводле падатковага заканадаўства, кожны выйгрыш падобнага роду, атрыманы за мяжой, абкладаецца падаткам. Незалежна ад таго, дзе табе пашанцавала: у латарэі, казіно ці на «Полі цудаў» у Якубовіча. Ад выплаты вызваляюцца толькі тыя, хто выйграў у кампаніі, зарэгістраванай у нашай краіне. Увогуле, Ганцавіцкаму гульцу прыйшлося запоўніць дэкларацыю і ад 75,8 млн заплаціць 9,1 у казну дзяржавы. Акрамя таго, за несвоечасовую выплату налічаная пеня - 700 тысяч.

Пакуль што пра іншых азартных Інтэрнэт-гульцоў, якія публічна паказалі не толькі карты, але і даходы, у абласной падатковай не чулі. Праблема ў тым, што не ўсе замежныя інтэрнэт-казіно пераводзяць грошы з дакладным указаннем сваіх зыходных дадзеных. Ды і наогул адсачыць аперацыі з электроннымі грашыма, якія перасылаюцца з-за мяжы, складана, бо ў гэтым абароце ўдзельнічаюць сотні тысяч фізічных асоб. Некаторыя гульцы наогул заводзяць банкаўскія карткі ў іншых дзяржавах, такім чынам вылічыць іх не проста. Аднак, падатковая інспекцыя раіць такім гульцам не хаваць даходы.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках