5 траўня 2024, Нядзеля, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканец разыграў выкраданне дзеля пагулянкі

12
Амэрыканец разыграў выкраданне дзеля пагулянкі

Амэрыканец разыграў перад жонкай уласнае выкраданне, каб пайсці на пагулянку.

Інцыдэнт адбыўся ў Эдынбургу ў штаце Тэхас, піша Lenta.ru.

Рахеліё Андавэрдэ ўпрасіў сяброў уварвацца ў ягоны дом, інсцэнаваць выкраданне і забраць яго з сабой на пагулянку. Прыяцелі, надзеўшы маскі на твары, са зброяй у руках (не ўдакладняецца, была яна сапраўдная ці бутафорская) схапілі Рахеліё на вачах у жонкі і заштурхалі ў багажны засек фургона. Жонка патэлефанавала ў паліцыю, але «злачынцы» паспелі ўцячы да прыезду служак закона.

Вярнуўшыся дадому пад раніцу, Рахеліё Андавэрдэ патлумачыў жонцы, што выкрадальнікі яго адпусцілі. Аднак у паліцыі не паверылі аповеду мужчыны і выставілі яму абвінавачанне ў даванні хлуслівых сведчанняў.

«Сітуацыя склалася смяхотная, але ўсё гэта вельмі сур'ёзна, - паведаміў акруговы шэрыф Гвадалупэ Трэвіна. - У нас ёсць людзі, якія давалі хлуслівыя сведчанні ў паліцыі, і ўсе яны сядзяць у турме. Хоць ніхто гэтага, вядома, не рабіў дзеля пагулянкі з сябрукамі».

Як адрэагавала жонка Рахеліё Андавэрдэ на праўду пра ягоныя прыгоды, не ўдакладняецца.

Гэта не першы выпадак, калі, не важачыся сказаць праўду каханай, мужчыны ідуць на інсцэнаванне ўласнага выкрадання. У траўні 2013 года жыхар Нью-Ёрка Рамэл Пэтэўэй зладзіў сваё выкраданне пасля таго, як не з'яўляўся на вочы сваёй дзяўчыне цягам двух тыдняў. Яму было выстаўленае абвінавачанне ў даванні хлуслівых сведчанняў.

Фота: Lenta.ru

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках