18 траўня 2024, Субота, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кнігу кіраўніка паўстання ў Варшаўскім гета выдалі па-беларуску

Апошняя кніга Марка Эдэльмана выдадзеная на беларускай мове.

У менскай Галерэі «У нескладовае» прайшла прэзентацыя яго ўспамінаў, падрыхтаваная Паўлай Савіцкай, – «У геце было і каханне», паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Успаміны Марка Эдэльмана робяць акцэнт на слове «жыццё». З бесцялесных ценяў, з мармуровых помнікаў трагедыі ён выклікае жывых асобаў з плоці ды крыві: як яны жылі, як яны выжывалі, як яны да апошняга спадзяваліся на лепшае. Таму назва падкрэслена актуалізуе гэта: «У геце было і каханне», - кажа вядучы імпрэзы Андрэй Хадановіч.

Марк Эдэльман нарадзіўся ў Гомелі, у маленстве ягоная сям’я пераехала ў Польшчу, дзе ён і пражыў доўгае жыццё. «У геце было і каханне» – ягоная апошняя кніга. На беларускую яе пераклалі Вераніка Бандаровіч і Юрась Барысевіч.

«Можа, гучыць трошкі парадаксальна, але гэта такі прыгодніцкі досвед. Не кожнаму чалавеку такое даводзіцца перажыць, і таму пачытаць пра гэта цікава ўсім, хто цікавіцца гісторыяй габрэйскай культуры або псіхалогіяй чалавека ў экстрэмальных умовах», - кажа Юрась Барысевіч.

Прэзентацыя беларускага выдання кнігі ўспамінаў Марка Эдэльмана закрыла серыю імпрэзаў пад назваю «Месяц польскай літаратуры». Польскія кнігі па-беларуску і на мове арыгіналу можна знайсці ў кнігарні «ЛогвінаЎ».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках