18 траўня 2024, Субота, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крычаўскі міліцыянт-садыст сядзе на 6 гадоў

8
Крычаўскі міліцыянт-садыст сядзе на 6 гадоў

У Крычаве асуджаны міліцыянт, які выбіваў прызнанні ў затрыманага.

Малодшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС, старэйшы сяржант міліцыі асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным судом за тое, што ў літаральным сэнсе выбіваў прызнанне ў жыхара Крычава, каб атрымаць ад яго паказанні ў здзяйсненні злачынства, якога той не здзяйсняў, піша ПЦ «Вясна».

31 кастрычніка крычаўскі міліцыянт быў асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным вайсковым судом па ч.3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) і п. 9 ч. 2 арт. 147 КК РБ (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Па сукупнасці злачынстваў малодшаму оперупаўнаважанаму крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 6 гадоў з накіраваннем у калонію ўзмоцненага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем спецыяльнага звання «старэйшы сяржант міліцыі», з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

Мы ўжо пісалі пра тое, што крычаўскія міліцыянты затрымалі грамадзяніна Л. у снежні 2012 года, ён праходзіў у якасці падазраванага ў крадзяжы ў Крычаўскім УКПП «Камунальнік». Супрацоўнікі міліцыі ўжылі меры фізічнага ўздзеяння да падазраванага, у выніку гэтага ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пасля вызвалення грамадзянін звярнуўся з заявай у Крычаўскі міжрайаддзел КДБ.

Па словах рэдактара незалежнай крычаўскай газэты «Вольный город» Сяргея Няроўнага, ён здзіўлены тым фактам, што да крымінальнай адказнасці за збіццё падазраванага прыцягнуты толькі адзін супрацоўнік крычаўскай міліцыі.

«Я здзіўлены, што да крымінальнай адказнасці прыцягнуты толькі адзін супрацоўнік крычаўскай міліцыі, - кажа Сяргей Няроўны. - Паводле нашай інфармацыі, у збіцці падазраванага ў будынку Крычаўскага РАУС удзельнічала некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Зараз мы будзем высвятляць тое, якія вызначэнні вынес Бабруйскі міжгарнізонны суд адносна тых парадкаў, якія існуюць у нашым Крычаўскім РАУС».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках