18 траўня 2024, Субота, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі перабоі з сырам

36
У Гомелі перабоі з сырам

З крамаў Гомеля зніклі цвёрдыя сыры.

Нядаўна на перабоі з пастаўкай малочнай прадукцыі ў крамы скардзіліся жыхары Магілёўскай вобласці. Людзі, незадаволеныя якасцю і асартыментам, нават скардзіліся ў Дзяржкантроль. Цяпер падобныя праблемы пачынаюцца ў Гомелі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Ужо не першы тыдзень пакупнікі заўважаюць, што цвёрдых сычужных сыроў у крамах стала значна менш. Знайсці многія ўпадабаныя маркі сыроў мясцовых вытворцаў амаль немагчыма. Вось і ў аўторак у прадуктовых крамах у цэнтры Гомеля асартымент не цешыў. У адной з крам беларускіх сыроў не было наогул - за выключэннем нарэзаных, можна было купіць толькі польскі Milfor. У іншай краме атрымалася знайсці два віды цвёрдага сычужнага сыру аднаго беларускага вытворцы. Не нашмат лепш сітуацыя і ў гіпермаркетах, дзе традыцыйна выбар сыроў быў раней проста велізарным.

«Так, зніклі сыры, ужо з тыдзень дакладна. Ды і наогул неяк паліцы пусцеюць або застаўленыя аднастайнымі прадуктамі. Вось прыйшла купіць інгрэдыенты для салаты. Крабавых палачак толькі адзін від, кансерваванай кукурузы - таксама», - распавядае пакупнік.

«Мы ўсё замаўляем, але чамусьці не прывозяць, - кажуць прадаўцы. - Можа, на Расею зноў сталі больш вазіць. Ды і часта на малочных заводах нешта ламаецца. Напрыклад, нядаўна тварагу не было ў брыкетах, таму што на заводзе зламалася лінія».

Аднак у гарвыканкаме сцвярджаюць, што ніякіх зменаў з пастаўкамі сыроў няма.

«Ні як чыноўнік, ні як спажывец праблем з сырамі не бачу. Цвёрдых сычужных сыроў у крамах дастаткова, ніякіх перабояў з пастаўкамі не было», - адказала намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама Галіна Гарбачоўская.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках