18 красавiка 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускага Дзеда Мароза прачнуўся талент бізнэсмэна

25
У беларускага Дзеда Мароза прачнуўся талент бізнэсмэна

Да юбілею маёнтка ў Белавежскай пушчы расцэнкі для наведвальнікаў вырастуць. У дні ўрачыстасцяў вырашана ўсталяваць адмысловыя тарыфы.

Чым большыя казкі, тым даражэйшыя

Падрыхтоўка да святкавання 10-гадовага юбілею маёнтка беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы ідзе поўным ходам. Самі ўрачыстасці будуць праходзіць 13-15 снежня. Да гэтага часу, як паведамілі аглядальніку партала «Інтэрфакс» у ГПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», тут будуць абноўленыя і пабудаваныя розныя аб'екты, новым уборам упрыгожаць навагоднюю ёлку, ярчэй падсвецяць казачныя церамкі, стане яшчэ больш ілюмінацыі. Паводле традыцыі, перад Новым годам у маёнтку павялічыцца і колькасць насельнікаў: акрамя Дзеда Мароза свой уласны домік здабудзе Баба Каргота, на зімовы перыяд вернуцца Матухна Зіма і Снягурка. Сам дзядуля чакае на свята сваіх калегаў - Дзядоў Марозаў з іншых рэгіёнаў, а таксама мноства іншых казачных персанажаў. З іх удзелам будуць праходзіць розныя мерапрыемствы і анімацыйныя праграмы.

Зразумела, усю гэтую казачную кампанію аднымі яловымі шышкамі не накорміш. Мабыць, у сувязі з гэтым з 1 снежня кошт экскурсіі ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза будзе каштаваць даражэй, чым да наступлення зімы: Br75 000 для дарослых і Br60 000 для дзяцей (у гэты час - адпаведна Br60 000 і Br50 000). А 13-15 снежня - у дні святкавання юбілею маёнтка - тая ж паслуга абыдзецца ўжо ў Br110 000 для дарослых і ў Br90 000 для дзяцей.

У казках таксама падпісваюць беларуска-расейскія пагадненні

Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ў дні ўрачыстасцяў гасцям Белавежскай пушчы будзе прапанаваная пашыраная культурная праграма.

13 снежня плануецца адзначыць 150-годдзе самай высокай жывой навагодняй елкі Еўропы (якая, зразумела, расце менавіта пад бокам у хаткі нашага Дзеда Мароза - заўв.аўт.). Тады ж адбудзецца адкрыццё майстэрні Матухны Зімы і Музея ледзянога побыту. Будуць прысутнічаць мясцовыя казачныя персанажы і госці з далёкіх краёў. У гонар дрэва-юбіляра прагучыць песня «У лесе нарадзілася ялінка» на беларускай мове, а ўсе жадаючыя змогуць прынесці ў падарунак імянінніцы навагоднія цацкі і ўпрыгажэнні.

14 снежня ад вёскі Каменюкі да варот нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пройдзе шэсце казачных персанажаў, якое ўзначаляць духавы аркестр Дзядоў Марозаў і група Юбілейных Новых гадкоў. На тэрыторыі маёнтка плануецца падпісаць Пагадненне аб стварэнні казачнага саюза Расеі і Беларусі, якое, праўда, змацавалі пячаткамі добрыя ведзьмакі, а не палітыкі. Як водзіцца ў Беларусі ў такіх выпадках, у гэты ж дзень у маёнтку будзе адкрытая Казачная вярста, усталяваны першы казачны дарожны знак і закладзеная Алея казачнай славы.

15 снежня віншаванні з юбілеем маёнтка будзе прымаць сам Дзед Мароз. У праграме - афіцыйная частка, тэатралізаваны паказ, узнагароджанне пераможцаў розных конкурсаў і канцэртная праграма з удзелам артыстаў Моладзевага тэатра эстрады.

- Кожны дзень свята будзе суправаджацца песнямі і танцамі ад розных калектываў і выканаўцаў, - адзначаюць у ГПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча». - Усяго будзе ўдзельнічаць амаль 500 артыстаў. Запланаваная работа Горада майстроў, а мясцовыя кухары забяспечаць наведвальнікаў разнастайнай і пажыўнай ежай.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках