25 снежня 2024, Серада, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель запатрабавала вызваліць беларускіх палітвязняў

21
Ангела Меркель запатрабавала вызваліць беларускіх палітвязняў

Палітычныя вязні ў Беларусі павінны атрымаць магчымасць свабодна гаварыць і дзейнічаць.

Пра гэта Ангела Меркель заявіла, выступаючы перад членамі Бундэстага, перадае «Радыё Свабода».

«З часу апошняй хвалі рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года палітычныя зняволеныя па-ранейшаму за кратамі. Грамадзяне, якія змагаліся за плюралізм у сваёй дзяржаве, былі кінутыя ў турму. Я маю на ўвазе, апроч іншага, Алеся Бяляцкага, лаўрэата Еўрапейскай прэміі правоў чалавека. Мы ўсе хочам, каб гэтыя людзі атрымалі магчымасць свабодна гаварыць і дзейнічаць» - заявіла яна.

Ангела Меркель таксама адзначыла ў сваім выступленні, што Еўразвяз гатовы падтрымліваць Украіну на шляху рэформаў, аднак для збліжэння з Бруселем Кіеў павінен выканаць пэўныя ўмовы.

«Мы ведаем, што рэформы нельга правесці за адзін дзень. Мы хочам падтрымаць рэформы ва Украіне, мы прапануем супрацоўніцтва, у прыватнасці, фінансавую выгаду ад рэалізацыі палітыкі партнёрства ЕЗ. Але ёсць умовы, якія Украіне для гэтага трэба выканаць, і гэта трэба зрабіць не калі-небудзь, а цяпер», - падкрэсліла Ангела Меркель, выступаючы ў Бундэстагу.

Па словах канцлера, Еўразвяз да гэтага часу не разумее, ці мае намер Кіеў выконваць гэтыя ўмовы.

Украінскае кіраўніцтва разлічвае падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні ў канцы лістапада. Разам з тым, Вярхоўная Рада не прыняла асноўныя еўраінтэграцыйныя законапраекты, у прыватнасці, не вырашыла пытанне лячэння за мяжой былога прэм'ера Юліі Цімашэнкі.

Фота: AFP

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках