20 красавiка 2024, Субота, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Васілём Парфянковым - 28 лістапада

2
Суд над Васілём Парфянковым - 28 лістапада

Прызначаная дата новага працэсу над палітвязнем Васілём Парфянковым.

Ён пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Менска 28 лістапада, перадае ПЦ «Вясна».

Васіля Парфянкова абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Паколькі моладзевы актывіст з 21 верасня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 горада Светлагорска, яго на суд прывязуць пад канвоем.

Нагадаем, палітвязень Васіль Парфянкоў 9 лютага 2013 года быў вызвалены з Баранавіцкага следчага ізалятара №6, на тэрыторыі якога размяшчаецца арыштны дом. 29 траўня 2012 ён быў асуджаны па арт. 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Менска Сяргеем Бандарэнкам за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Нагодай для гэтага стаў удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці.

24 ліпеня Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом.

9 жніўня 2012 года Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках