17 кастрычнiка 2026, Субота, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны звярнуўся да еўрапейцаў

2
Залужны звярнуўся да еўрапейцаў
Валерый Залужны

Экс-галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны лічыць, што патрэбныя новыя падыходы.

Еўропе патрэбныя новыя ваенныя дактрыны і сістэмы бяспекі, якія ўлічвалі б умовы сучаснай вайны. Такую заяву ў сацсетцы X зрабіў былы Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны Валерый Залужны.

На думку Залужнага, стары сусветны парадак працягвае руйнавацца разам са сваімі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі, а таксама сістэмай бяспекі. Расія, Кітай і шэраг іншых краін імкнуцца атрымаць больш палітычнага ўплыву на міжнароднай арэне. Былы галоўнакамандуючы не выключае, што цяперашняя сістэма бяспекі не зможа абараніць стары сусветны парадак.

Таму, як ён лічыць, Еўропе неабходныя новыя ваенныя дактрыны і сістэмы бяспекі, якія ўлічваюць рэаліі сучаснай вайны. Ідзе гаворка пра тэхналогіі і беспілотнікі, тактыку іх ужывання, інтэграцыю ў вайсковыя структуры і стварэнне новых ваенных вытворчых магутнасцяў.

Гэтыя і іншыя пытанні Залужны абмеркаваў на сустрэчы з афіцэрамі з Нідэрландаў. Адной з праблем абароннай прамысловасці ў розных краінах ён назваў дзеючыя кантракты кампаній, разлічаныя на шмат гадоў наперад.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲