19 траўня 2024, Нядзеля, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саладуха будзе змагацца за квіток на «Еўравізію» (Аудыё)

165
Саладуха будзе змагацца за квіток на «Еўравізію» (Аудыё)

Сёння спявак падае заяўку на ўдзел у песенным конкурсе.

Вось ужо некалькі тыдняў беларусы абмяркоўваюць відэаролік, дзе Саладуха ў самбрэра ў духу плаката «Радзіма-маці кліча!» заклікае ўсіх удзельнічаць у нацыянальным даборным туры на «Еўравізію». Адразу ж пайшлі плёткі: маўляў, так ён і сам падасца - ужо і абмяркоўваў гэты варыянт з прадусарамі Белтэлерадыёкампаніі. Але спачатку спявак стаў аднеквацца: «Што вы, столькі канцэртаў - ні сіл, ні часу няма на гэтыя конкурсы».

Аднак «Комсомольской правде в Беларуси» атрымалася даведацца, што Аляксандр таемна ўвечары ў чацвер запісаў новую кампазіцыю ў адной з менскіх студый, цяпер аранжыроўку песні робіць студыя ў Маскве, дзе запісваецца яго блізкі сябар - расейскі спявак Стас Міхайлаў.

- Дзякуй, што так цікавіцеся маім удзелам у конкурсе, - нават узрадаваўся званку Аляксандр і пацвердзіў свой удзел у даборы. - Я запісаў абсалютна новую песню і глыбока перакананы, што гэта будзе стоадсоткавы хіт! Музыка Леаніда Шырына, вершы Вольгі Рыжыкавай, называецца «Мая жанчына». Наогул не сумняваюся, што менавіта яе на конкурсе павінен праспяваць, яна такая запальная!

З гэтай песняй Саладуха падае заяўку на «Еўравізію»

Словы ў песні такія:

«Ты моя весна, вечная весна, сумасшедшая!

Все пережила, век переждала - и не зря!

Мудрая моя, идеальная, моя женщина,

Там, где будешь ты, там всегда с тобой буду я!»

- Я калі пачаў разбіраць гэтую песню, ужо адчуў, што гэта яна. Гэта хіт, які спадабаецца кожнаму мужчыну, а якія шанцы ў мяне на перамогу - пажывем - пабачым! - адзначыў спявак.

Напісаць каментар 165

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках