19 траўня 2024, Нядзеля, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка - першы кандыдат на звальненне

103
Сямашка - першы кандыдат на звальненне

Пасля наведвання Барысава Лукашэнка падпісаў указ.

Камітэту дзяржаўнага кантролю даручана стварыць рабочую групу для праверкі выканання праграмы мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны і даручэнняў дыктатара ў гэтай сферы.

Адпаведнае даручэнне ўтрымліваецца ва ўказе №502 «Аб адказнасці за парушэнне выканальніцкай дысцыпліны», які Лукашэнка падпісаў у выніку наведвання 8 лістапада аб'ектаў ААТ «Барысаўдрэў», паведамілі ў прэс-службе беларускага правадыра.

«Справаздача аб выніках работы гэтай групы павінна быць пададзеная Лукашэнку да 1 снежня 2013», - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, прэм'ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу неабходна да 10 снежня 2013 года падрыхтаваць даклад аб ходзе выканання ўсіх пастаноў Лукашэнкі ў мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці, а адміністрацыі Лукашэнкі паводле вынікаў гэтага дакладу ўнесці прапановы аб адпаведнасцi займаемай пасадзе першага намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашкі.

Персанальная адказнасць за далейшае якаснае і своечасовае выкананне мерапрыемстваў праграмы мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны ўскладзеная на старшыняў аблвыканкамаў, кіраўнікоў канцэрна «Беллеспаперапрам», кіраўнікоў прадпрыемстваў гэтай галіны і адпаведных будаўнічых і праектных арганізацый.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках