12 снежня 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: гангрэна з Беларусі распаўзлася ў іншых краінах (Відэа)

55

Лідар «Ляпісаў» параўнаў сітуацыю ў Беларусі і іншых краінах былога Савецкага Саюза.

Эмацыйную прамову Сяргей Міхалок зрабіў на ўчорашнім канцэрце ў Вільні. Ён распавёў пра падзеі на Еўрамайдане і нагадаў, што ўсё пачыналася ў Беларусі.

Рэпартаж з канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні глядзіце тут.

«Гангрэна пачала распаўзацца, яна прарасла ў роднай Беларусі, потым з'явіліся цёмныя плямы ў Расеі, Казахстане і на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Вы бачыце, што адбываецца! Такіх, як мы, называюць «Змагарамі», «вашывай інтэлігенцыяй», «пятай калонай», згадваюць ЦРУ... Тут усё разумеюць, пра што мы гаворым. Яны пі... ць і нават не чырванеюць. Калі б яны толькі гаварылі! Але яны паказваюць сваю жорсткую і бяздушную сілу. Няхай ведаюць, што мы не маргіналы, а людзі, якія хочуць жыць у сваіх незалежных еўрапейскіх краінах... І каб ніхто не вучыў нас, як казаць, як апранацца, які павінен быць сцяг і гімн. Калі мы будзе казаць услых і ня сц…ць, тады сабакі ўцякуць, падціснуўшы хвасты. Давайце ж мы адчуем радасць бегу Маўглі ў джунглях - памятаеце, калі рудыя сабакі гналіся за ім? Няхай гэтыя сабакі гоняцца за намі, але мы ім паадразаем хвасты - наш час прыйдзе! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!» - крыкнуў ён са сцэны.

Пасля гэтага прагучала песня «Грай», якая суправаджалася відэарадам, складзеным з кадраў, знятых падчас разгону акцый пратэсту ўкраінскай апазіцыі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках