2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт здымнага жытла зноў вырасце

21
Кошт здымнага жытла зноў вырасце

З новага года ўсіх уладальнікаў арэнднага жылля і арандатараў чакае павелічэнне падатку на здачу ў арэнду жылля.

У агенцтвах нерухомасці з жахам чакаюць павышэння кошту здымных кватэр.

Стаўкі падатку на здачу ў арэнду жылля ў Беларусі ў 2014 годзе плануецца павялічыць на 12,7 %. Пра гэта паведаміла журналістам намесніца міністра падаткаў і збораў Беларусі Эла Сяліцкая.

Канкрэтныя сумы ставак залежаць ад катэгорыі населенага пункта, у якім яно знаходзіцца. Як вядома, увесь Менск падзелены на 5 эканамічна-планіровачных зон. Мінімальная штомесячная сума падатку на сённяшні дзень складае 95 тысяч рублёў. Максімальная - 135 тысяч.

«Салідарнасць» пацікавілася ў экспэрта рынку арэнднага жылля, чым абумоўленае павелічэнне падатку і як гэта паўплывае на кошт арэнды?

- Напэўна, патрэбныя грошы бюджэту, вось і расце падатак, - адзначае начальніца аддзела арэнды жылля агенцтва «Твая сталіца» Наталля Радзеня. - На сённяшні дзень падатак дробязны - ад 95 тысяч рублёў штомесяц за аднапакаёвую кватэру. І гэта з улікам таго, што кватэра здаецца за 350 даляраў. Мабыць, гэта і паўплывала на жаданне ўлад павялічыць падатак.

На думку эксперта, такі крок можа паўплываць на рост кошту арэнды жытла.

- Калі ў эканоміцы ўсё будзе гэтак жа, як і цяпер, думаю, кошты крыху вырастуць, - адзначае суразмоўца. - Нашы ўласнікі прынцыпова не звыклі расставацца з прыбыткам, а калі ёсць самая малая магчымасць узняць кошт арэнды, яны яе выкарыстоўваюць. Альбо павялічаную суму падатку могуць перакласці на партманеты арандатараў, паводле прынцыпу - 350 даляраў, плюс камунальныя і падатак. Так ужо было, калі падатак толькі ўвялі.

Рыэлтэрка не хоча прагназаваць чарговы рост кошту жылля, але не выключае такой магчымасці.

- Занадта моцна ў нас усё пераплецена: эканоміка, курс даляра, дэвальвацыйныя чаканні. Агенцтвы зацікаўленыя, каб кошты не раслі, бо калі няма ажыятажу, стабільнейшы попыт і прапанова. Але кошты растуць рэгулярна. Калі я прыйшла ў агенцтва ў 2004 годзе, аднапакаёвая кватэра каштавала 70 даляраў, - падрахавала вынік Наталля Радзеня.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках