Беларусь паднялася на 81-е месца ў рэйтынгу ФІФА
5- 19.12.2013, 12:42
- 7,120
ФІФА апублікавала рэйтынг нацыянальных зборных, паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі.
Зборная Беларусі паднялася на 1 радок і займае 81-е месца, піша goals.by.
У параўнанні з папярэднім рэйтынгам, змяненняў у табелі аб рангах практычна не адбылося. У прыватнасці, першая дзесятка засталася без змен:
1. Іспанія - 1.507
2. Германія - 1318
3. Аргенціна - 1251
4. Калумбія - 1200
5. Партугалія - 1172
6. Урагвай - 1132
7. Італія - 1120
8. Швейцарыя - 1113
9. Галандыя - 1106
10. Бразілія - 1102...
81. Беларусь - 431