3 траўня 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчукі заступіліся за ўдзельніка акцыі «Стоп падатак»

61
Мінчукі заступіліся за ўдзельніка акцыі «Стоп падатак»

Міліцыя затрымала кіроўцу аўтамабіля ў цэнтры Менска.

Ён заблакаваў рух на скрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці. Адзін з удзельнікаў акцыі супраць увядзення пошлін на аўтатранспарт спыніў сваю машыну на з'ездзе з праспекта на вуліцу Купалы каля будынка цырка, заблакаваўшы рух транспарту, у прыватнасці, аўтобуса №57, піша БелаПАН.

Супрацоўнікі ДАІ патрабавалі вызваліць праезд і адагнаць машыну, аднак кіроўца працягваў стаяць з уключанай аварыйнай сігналізацыяй. Супрацоўнікі патрульна-паставой службы выклікалі нарад міліцыі.

Міліцыянты затрымалі пасажыра аўтамабіля. З ужываннем сілы яго зацягнулі ў міліцэйскі аўтамабіль. Кіроўцу прапанавалі адагнаць аўтамабіль. Ён сеў за руль, зачыніўся ў машыне і працягваў сігналіць. Міліцыянты некалькі хвілін беспаспяхова спрабавалі адкрыць аўтамабіль. За яго заступіліся некалькі мінакоў. У выніку кіроўцу ўсё ж дасталі з машыны і таксама сілай запіхнулі ў міліцэйскі ўазік. Затрыманне суправаджалася крыкамі «За што?». Пры гэтым распараджэнні міліцыянтам і супрацоўнікам ДАІ падчас затрымання аддавалі людзі ў цывільным.

Апусцелая машына была эвакуяваная.

Акцыя «Стоп падатак» супраць ўвядзення пошліны на аўто прайшла ўчора ў многіх гарадах Беларусі. Самай шматлікай яна была ў Менску. Сталічныя аўтамабілісты спынілі рух па праспекце Незалежнасці амаль на гадзіну. Акцыю падтрымалі сотні мінакоў.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках