2 траўня 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка Паўднёвай Карэі: Дзядзьку Кім Чэн Ына пакаралі смерцю з-за вугалю

17
Выведка Паўднёвай Карэі: Дзядзьку Кім Чэн Ына пакаралі смерцю з-за вугалю

Чан Сон Тхэк на працягу доўгіх гадоў кіраваў экспартам прыродных рэсурсаў КНДР.

Прычынай нядаўняга пакарання дзядзькі паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына стала спроба Чан Сон Тхэка захапіць кантроль за прыбытковым экспартам вугалю. Пра гэта заявіў у парламенце ў Сеуле кіраўнік Нацыянальнай выведвальнай службы Паўднёвай Карэі Нам Чжэ Чжун, пішуць «Подробности».

«Чан Сон Тхэк занадта актыўна ўмешваўся ў прыбытковыя галіны дзяржаўнай эканомікі, у прыватнасці, звязаныя з вуглём, што выклікала скаргі іншых звязаных з гэтай галіной дзяржаўных органаў», - паведаміў Нам Чжэ Чжун членам парламенцкага камітэта па выведцы.

Чан Сон Тхэк на працягу доўгіх гадоў кіраваў экспартам прыродных рэсурсаў КНДР, якія пастаўляюцца ў асноўным у Кітай.

Аднак дзядзька Кім Чэн Ына і яго паплечнікі, хутка пашыраючы кантроль над прыроднымі багаццямі КНДР, выклікалі незадаволенасць сярод іншых высокапастаўленых партыйных кіраўнікоў, паведаміў сябрам парламенцкага камітэта Нам Чжэ Чжун. Паводле яго слоў, Кім Чэн Ыну пра гэта паведамілі, і той загадаў выправіць сітуацыю. Тым не менш, паведаміў кіраўнік спецслужбы, некаторыя адданыя Чан Сон Тхэку чыноўнікі не адразу падпарадкаваліся загаду, і ў выніку разгневаны Кім Чэн Ын абрынуў рэпрэсіі на непакорлівых.

Па дадзеных Нам Чжэ Чжуна, чысткі праводзяцца ў адміністрацыйным аддзеле Працоўнай партыі Карэі, які курыраваў дзядзька лідара Паўночнай Карэі, а таксама ў кіраўніцтве розных галін эканомікі КНДР.

«Поўнач зараз імкнецца не пакінуць і следу ад Чан Сон Тхэка і таму адклікае з-за мяжы многіх яго сваякоў і паплечнікаў», - паведаміў Нам Чжэ Чжун.

Чан Сон Тхэк быў арыштаваны і выключаны з Працоўнай партыі Карэі 8 снежня і пакараны 12 снежня 2013 года, пасля прад'яўлення абвінавачвання ваенным трыбуналам, створаным міністэрствам дзяржаўнай бяспекі. Некаторыя паўднёвакарэйскія аналітыкі назвалі яго пакаранне сведчаннем таго, што дзядзька лідара КНДР прайграў у барацьбе за ўладу армейскім ваеначальнікам - прыхільнікам жорсткай лініі.

Між тым, па словах Нам Чжэ Чжуна, у цяперашні час Кім Чэн Ын не адчувае праблем і цвёрда кантралюе ўладу. Пры гэтым кіраўнік выведкі выказаў здагадку, што Кім Чэн Ын можа арганізаваць узброеныя правакацыі ў перыяд са студзеня па сакавік, каб прадэманстраваць свету адзінства народа Паўночнай Карэі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках