Мядзведзеў: Калі ў Пуціна ідзе іржавая вада, то ў мяне таксама
48- 6.12.2013, 12:19
- 21,813
Прэм'ер Расеі таксама скардзіцца на іржавую ваду з крана.
Прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, адказваючы на пытанні журналістаў у ходзе перадачы «Гутарка з прэм'ер-міністрам» у прамым эфіры тэлеканала «Россия-1», заявіў, што калі ў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна дома ідзе іржавая вада, то ў яго такія ж праблемы, піша «Газета.Ru».
«Калі ў яго ідзе іржавая вада, то ў мяне таксама <...> Мы з ім суседзі практычна», - сказаў Мядзведзеў.
«Вада з крана іржавая можа пацячы ў каго заўгодна <...> ЖКГ - сфера забітая, вельмі цяжкая», - сказаў на заканчэнне прэм'ер.
Напярэдадні на іржавую ваду з крана паскардзіўся і Уладзімір Пуцін.