24 красавiка 2024, Серада, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя збірае Народнае веча (Відэа)

13

На выходных у Кіеве пройдуць масавыя акцыі пратэсту.

Апазіцыя патрабуе ад уладаў вызваліць затрыманых падчас сутыкненняў на вуліцы Банкавай, адправіць у адстаўку ўрад Мікалая Азарава і правесці датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Улады заяўляюць, што гатовыя да дыялогу, аднак патрабаванні выконваць не збіраюцца.

«Прэзідэнт павінен адрэагаваць на падзеі, якія адбываюцца ў краіне, адправіць урад у адстаўку, пазначыць людзей, якія адказныя за гэтыя дзеянні», - заявіў лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко. Ён адзначыў, што вельмі дзіўна выглядае, калі па тэлевізары пасля сюжэтаў пра тое, што адбываецца на Майдане Незалежнасці, паказваюць рэпартаж з Кітая, дзе прэзідэнт ходзіць па музеях. Ён таксама дадаў: калі ўлада паспрабуе сілай разагнаць Майдан, то падымецца ўся краіна, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Па словах лідара ВА «Свабода» Алега Цягнібока, улада дарэмна разлічвае на тое, што людзі згорнуць акцыі ў сувязі з зімой і пераднавагоднімі святамі. «Мы ўжо цяпер ведаем, што людзі рыхтуюцца святкаваць Новы год і Каляды на Майдане. Так што хай не спадзяецца на тое, што людзі раз'едуцца».

Лідар фракцыі «Батькивщина» Арсень Яцанюк заклікаў украінцаў прыязджаць у Кіеў для ўдзелу ў трэцім Народным вечы 8 снежня. Яцанюк адзначыў, што яно пачнецца ў 12 гадзін на Майдане Незалежнасці, піша «Корреспондент». «Актывісты, якія не рабілі ніякага злачынства, зараз знаходзяцца ў турме. Міліцыянты, а людзі ў міліцэйскай форме, якія па-зверску збілі дзяцей на Майдане, - знаходзяцца на волі. Ні адзін міліцыянт не арыштаваны», - адзначыў Арсеній Яцанюк.

Лідар апазіцыі паведаміў, што Генпракуратура толькі што зрабіла заяву: народных дэпутатаў, у тым ліку і яго, будуць выклікаць на допыт, перадае NEWSru.ua. «Мы абавязкова прыйдзем на гэты допыт ГПУ па збіццю мірнай дэманстрацыі ва Украіне. Мы яшчэ раз патрабуем неадкладна арыштаваць тых, хто біў людзей, прыцягнуць да адказнасці найвышэйшае кіраўніцтва, якое давала гэта ўказанне, вызваліць нашых актывістаў, паколькі яны незаконна затрыманыя. І ўрад павінен панесці палітычную адказнасць, адправіць урад у адстаўку», - адзначыў Яцанюк.

Акцыі пратэсту супраць зрыву еўраінтэграцыі праходзяць ва Украіне другі тыдзень. Актыўны ўдзел у іх бяруць і прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных арганізацый. Пратэсты набылі масавы і бесперапынны характар пасля 30 лістапада, калі «Беркут» сілай зачысціў Майдан Незалежнасці ад мітынгоўцаў.

Ужо днём 30 лістапада тысячы ўкраінцаў самаарганізаваліся і выйшлі на Міхайлаўскую плошчу, каб выказаць свой пратэст супраць сілавога разгону мірнага мітынгу. На наступны дзень у Кіеве сабралася Народнае веча, арганізаванае апазіцыяй, на якое выйшла некалькі соцень тысяч чалавек. Пратэстоўцы занялі частку будынка Кіеўскай гарадской адміністрацыі і Дом прафсаюзаў.

Вярхоўнай Радзе Украіны не ўдалося адправіць у адстаўку ўрад, як таго патрабавала апазіцыя. У адказ дэманстранты заблакавалі яшчэ шэраг дзяржаўных устаноў, у тым ліку , рэзідэнцыю Януковіча.

4 снежня ўдзельнікі акцыі заявілі, што пачнуць кругласутачнае пікетаванне адміністрацыі прэзідэнта, калі прэзідэнт на працягу двух дзён не выканае патрабаванні апазіцыі: адстаўка Кабміна , вызваленне палітвязняў, датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках