23 снежня 2024, панядзелак, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЗША могуць быць распаўсюджаныя на МЗКЦ?

35
Санкцыі ЗША могуць быць распаўсюджаныя на МЗКЦ?

Менскі завод колавых цягачоў супрацоўнічае з ТАА «КБ Радар», якое падпала пад дзеянне санкцый.

Факт супрацоўніцтва «Еўрарадыё» пацвердзіў прадстаўнік прадпрыемства Аляксандр Гук.

Нагадаем, на днях дзярждэпартамент ЗША паведаміў пра новыя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў. Гэта - кампаніі «ТМ Сервісіз» і Рэспубліканскае навукова-прамысловае ўнітарнае прадпрыемства «КБ Радар», а таксама іх даччыныя структуры.

Кіруючай кампаніяй холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» з'яўляецца ТАА «КБ Радар». Таксама ў холдынг уваходзяць ТАА «Алеўкурп» і ТАА «Волат».

«Волат» - гэта брэндавая назва Менскага завода колавых цягачоў. І менавіта ён прамога дачынення да ТАА «КБ Радар», на які распаўсюджваюцца санкцыі, не мае. Тым не менш прадстаўнік Менскага завода колавых цягачоў не адмаўляе супрацоўніцтва з гэтым прадпрыемствам.

«Супрацоўнічаць мы супрацоўнічаем, але гэта чыста камерцыйныя адносіны, але ў іх холдынг мы ніколі не ўваходзілі», - сказаў Аляксандр Гук.

Ужытыя санкцыі азначае, што ўраду ЗША забаронена заключаць кантракты з мэтай набыцця тавараў, паслуг і тэхналогій ва ўключаных у «чорны спіс» юрыдычных і фізічных асоб, аказваць ім садзейнічанне. Акрамя таго, гэтыя асобы і кампаніі не могуць больш набываць у ЗША зброю і ваенную тэхніку, паслугі па іх абслугоўванні і іншыя тавары, продаж якіх за мяжу рэгулюецца амерыканскімі правіламі экспартнага кантролю.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках