13 лiстапада 2024, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расабаронэкспарт» працягвае ваенныя пастаўкі ў Сірыю

16
«Расабаронэкспарт» працягвае ваенныя пастаўкі ў Сірыю

Масква заяўляе, што гаворка ідзе толькі пра абарончае ўзбраенне ў адпаведнасці з раней заключанымі кантрактамі.

Гэта сёння пацвердзіў кіраўнік «Расабаронэкспарта» Анатоль Ісайкін на прэс-канферэнцыі, перадае «Голас Амерыкі».

Ісайкін таксама адзначыў, што Масква працягне выконваць свае абавязацельствы па гандлёвых двухбаковых дамовах, так як Дамаск не знаходзіцца пад санкцыямі ААН. Нагадаем, што раней Расея і Кітай накладалі вета на тры рэзалюцыі Савета бяспекі ААН, падрыхтаваныя супраць рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.

Кіраўнік «Расабаронэкспарта» таксама заявіў, што яго кампанія не пастаўляла ў Сірыю ракетных комплексаў «Іскандэр» і іншага наступальнага ўзбраення, уключаючы самалёты і верталёты, у тым ліку адрамантаваныя, пра што раней казала, знаходзячыся на пасадзе дзяржсакратара ЗША, Хілары Клінтан.

Ісайкін, звяртае ўвагу Forbes, абверг інфармацыю пра тое, што ў Сірыю павінна быць пастаўлена ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, на 1 мільярд даляраў ЗША. «Гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснасці», - цытуе Ісайкіна выданне, дадаючы яго словы, што цяпер Сірыя займае 12-13 месца ў спісе закупнікоў узбраенняў у «Расабаронэкспарта».

Нягледзячы на сур'ёзныя крызісныя з'явы ў краінах Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу, Расея, адзначыў кіраўнік «Расабаронэкспарта», паспяхова нарошчвае аб'ёмы паставак зброі і пашырае геаграфію ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, заявіў Ісайкін, не адпавядае рэчаіснасці інфармацыя аб тым, што Багдад скасаваў кантракт з Масквой аб пастаўцы ў Ірак узбраення на агульную суму ў 4,2 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках