У Бішкеку спалілі партрэт Лукашэнкі
57- 13.02.2013, 16:26
13 лютага адбылася акцыя пратэсту каля будынка амбасады Беларусі.
Грамадскі актывіст Андуруш Тактанасыраў паспрабаваў спаліць афіцыйны сцяг Беларусі, але пасля некалькіх папярэджанняў з боку міліцыі вырашыў зрабіць гэта з партрэтам беларускага дыктатара Лукашэнкі. Тактанасыраў патрабуе экстрадыцыі Курманбека Бакіева ў Кыргызстан, паведамляе «Радыё Свабода».
Нагадаем, учора ваенны суд Бішкекскага гарнізону вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да братоў Бакіевых па «справе Садыркулава». Курманбек Бакіеў быў завочна прысуджаны да 24 гадоў пазбаўлення волі, а былы старшыня СДО Жаныбек Бакіеў атрымаў завочна пажыццёвы тэрмін. Іх абвінавацілі па артыкулах крымінальнага кодэксу ў саўдзеле ў масавых забойствах. Кыргызскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі.