29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаўруснікі Бакіева хаваюцца з беларускімі пашпартамі

74
Хаўруснікі Бакіева хаваюцца з беларускімі пашпартамі

У Кыргызстан экстрадаваны адзін з набліжаных чыноўнікаў Курманбэка Бакіева Пайзулабэк Рахманаў.

Ён займаў да красавіка 2010 году розныя дзяржаўныя пасады.

Знаходзіўшыся ў міжнародным вышуку за ўчыненне шэрагу службовых злачынстваў, Рахманаў быў 29 студзеня выданы Кыргызстану ўладамі Казахстана, паведамілі ў сераду "Інтэрфаксу" у прэс-службе Генпракуратуры.

Паводле ейных звестак, Рахманаў быў затрыманы ў чэрвені мінулага года на тэрыторыі Джамбульскай вобласці Казахстана, падчас затрымання ён падаў пашпарт грамадзяніна Беларусі Пазылы Ташбаева. У Беларусі цяпер пражывае былы прэзідэнт Кыргызстана Курманбэк Бакіеў са сваёй сям'ёй. Ён хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яго абвінавачваюць у забойстве кіраўніка сваёй адміністрацыі. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбэку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі, а ў 2012 годзе ён набыў дом за 2 млн даляраў у прадмесці Менска.

Як паведамляецца, Рахманаў змешчаны ў следчы ізалятар Бішкека, крымінальную справу ў дачыненні да яго расследуе Дзяржкамітэт нацыянальнай бяспекі Кыргызстана.

Экс-чыноўнік з'яўляецца выхадцам Джалал-Абадскай вобласці, што  на поўдні Кыргызстана, скуль і былы прэзідэнт Бакіеў. У перыяд з 2005 да 2010 Рахманаў займаў розныя дзяржаўныя пасады і ўваходзіў у блізкае асяроддзе экс-кіраўніка дзяржавы.

Пасля змены ўлады ў Кыргызстане Рахманаў разам з паплечнікамі былога прэзідэнта спрабаваў у Джалал-Абадзе супрацьстаяць новым уладам, кароткі час быў губернатарам Джалал-Абадскай вобласці, але ў траўні 2010 года падчас сутыкненняў быў зняты са сваёй пасады. Пасля гэтага ён пакінуў тэрыторыю Кыргызстана і быў аб'яўлены ў вышук.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках