Цісканіна ў Маладзечне: прывезлі прасы і чайнікі
80- 18.02.2013, 17:44
Натоўпы маладзечанцаў размяталі тавары па зніжках на адкрыцці крамы «5 элемент».
Новы магазін пачаў сваю працу ў суботу 16 лютага.
На відэа, размешчаным на акаўнце кампаніі ў сетцы YouTube, відаць, які ажыятаж сярод пакупнікоў выклікалі зніжкі на электратэхніку. Напрыклад, прадукцыя фірмы Scarlett, сярод якой былі прасы, электрачайнікі, блендэры і кавамолкі, была разабраная на працягу некалькіх секунд. Прадаўцу нават давялося супакойваць і стрымліваць пакупнікоў.