19 снежня 2024, Чацвер, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя чэмпіянаты - рука дапамогі дыктатару

66
Міжнародныя чэмпіянаты - рука дапамогі дыктатару

Еўрапейскія палітыкі крытыкуюць правядзенне ЧС па веласпорце і хакеі ў лукашэнкаўскай Беларусі.

Беларусь называюць апошняй дыктатурай Еўропы. Тым не менш, у краіне, дзе пастаянна парушаюцца правы чалавека, у 2014 годзе збіраюцца правесці Чэмпіянат свету па хакеі, а ўжо заўтра адкрыюць Чэмпіянат свету па веласпорце на трэку, перадае Deutsche Welle (пераклад - charter97.org).

Спорт і палітыка ў Беларусі непарыўна звязаныя.

У гэтай краіне арыштоўваюць, збіваюць і падвяргаюць катаванням людзей, якія выходзяць на дэманстрацыі пратэсту. Дыктатар Лукашэнка кіруе Беларуссю з 1994 года. З таго часу, як ён уступіў у пасаду, у краіне пакаралі смяротным пакараннем больш за 400 чалавек. Хакей - любімы від спорту дыктатара. Ён выходзіць на стадыён і гуляе ў яго кожны тыдзень. Таму пытанне правядзення міжнародных турніраў у Менску па-ранейшаму абмяркоўваецца еўрапейскімі палітыкамі.

Віёла фон Крамон, эксперт партыі зялёных у Бундэстагу востра крытыкуе ўзнагароджанне беларускай дыктатуры магчымасцямі правядзення такіх чэмпіянатаў. Паводле яе слоў, правядзенне відовішчных міжнародных турніраў умацоўвае рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі і яго асабістую ўладу.

Рональд Пофала, кіраўнік ведамства федэральнага канцлера, яшчэ ў мінулым годзе выказаўся за перанос чэмпіянату свету па хакеі ў лругую краіну.

У той жа час міжнародныя спартыўныя функцыянеры заплюшчваюць вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі і фактычна працягваюць руку дапамогі Лукашэнку.

Седзячы на віле ў цэнтры Цюрыха, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель кажа толькі аб тым, што Беларусь з'яўляецца хакейнай краінай і мае права на арганізацыю ЧС. Прэзідэнт Міжнароднага саюза веласпорту Пэт Маккуэйд да гэтага часу ні разу не выказаўся супраць правядзення міжнароднага турніру ў Менску.

«Гэты рэжым нясе адказнасць за крайнія парушэння правоў чалавека, і забараняе масавыя дэманстрацыі. Свабода слова ў Беларусі адсутнічае. Спартыўныя падзеі, - такія, як Чэмпіянат свету па хакеі не павінны праходзіць тут. Іх трэба праводзіць у дэмакратычных краінах», - кажа Гары Паганяйла, праваабаронца і кіраўнік Беларускага хельсінскага камітэта.

Чэмпіянат свету ў Беларусі пачынаецца ў разгар ажыятажу, выкліканага нядаўнім прымяненнем смяротнага пакарання, а таксама рэпрэсіямі ў дачыненні да апазіцыі. Ніякіх грамадскіх абмеркаванняў перад прыняццем рашэння аб яго арганізацыі не праводзілася. Але гэта павінна змяніцца. У краіне, дзе забароненыя вулічныя дэманстрацыі і парушаюцца правы чалавека, не павінна быць месца для буйных міжнародных турніраў.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках