19 кастрычнiка 2018, Пятніца, 23:37
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Берасцейскі ўніверсітэт эвакуяваны праз пагрозу выбуху

4

У Берасцейcкі дзяржаўны ўніверсітэт сёння раніцай была выкліканая група размінавання.

Трывогу выклікала торба, пакінутая ў галоўным корпусе, паведамляе «Радыё Рацыя».

Аб здарэнні распавяла выкладчыца ўніверсітэта.

«Калі я падышла да будынка, то каля яго быў натоўп людзей, нікога не пускалі. Ля ўваходу стаяла аўтамабілі міліцыі, пажарнай службы і хуткай дапамогі. Як выявілася, была знойдзеная торба, але нічога страшэннага ў ёй не было. І недзе а 10.15 пачалі пускаць ва ўніверсітэт», - распавяла яна.

Пасля праверкі невядомы аб’ект быў апазнаны, навучальны працэс ва ўніверсітэце прадоўжыўся.

Як піша партал «Виртуальный Брест», павышаныя захады бяспекі захоўваюцца ў горадзе з тога часу, як на смеццеперапрацоўчым заводзе ў адным з кантэйнераў выбухнула граната. Цяпер да ўсіх паведамленняў пра невядомыя рэчы ставяцца з падвышанай увагай.